War Witness Archive

WWA на Кастелло 2146. Дневник биеннале в газете Культура

«Сёлета на форуме прадстаўлена больш як 60 нацыянальных павільёнаў на амаль 200 выставачных пляцоўках, уключаючы дадатковую праграму. І ў падобнай канкурэнцыі зразумела: калі сябе не пазначыць — цябе проста не заўважаць.

Каманда праекта ўважліва паставілася да «вонкавай рэкламы» экспазіцыі. Ля ўвахода ў будынак плануецца размясціць абрэвіятуру назвы праекта на англійскай мове — «War Witness Archive” — WWA: літары з іржавага металу вышынёй 1 метр 20 сантыментраў, чыя задача — прыцягненне ўвагі да павільёна. «Асацыяцый з абрэвіятурай узнікае шмат, — каментуе куратар. — Сусветная практыка пазначэння войнаў у скарочаным выглядзе адбываецца такім чынам: WW1 — Першая сусветная вайна, WW2 — Другая сусветная вайна… Але наша скарачэнне адсылае, у тым ліку, да матэматычнай пераменнай — «А”, што дазваляе трактаваць наш знак як множнасць войнаў наогул. Узнікае ў памяці і www — пазнака Сусветнага павуціння. З іншага боку, не хацелася б надаваць абрэвіятуры мегазначэння. Тут яна найперш выконвае функцыянальную ролю».

Дарья Амелькович.

Читать статью «WWA на Кастелло 2146»